10 сакавіка 2026 г.
Дзень адчыненых дзвярэй у каледжы
28 сакавіка ў нашым каледжы пройдзе Адзіны дзень адчыненых дзвярэй. Абітурыентаў і іх бацькоў чакаюць канцэртная праграма, экскурсія па навучальных аўдыторыях і сустрэча з выкладчыкамі.
28 сакавіка 2026 года ў 11:00 у актавай зале каледжа (вул. Клімента Ціміразева, 26, 2 паверх) адбудзецца Адзіны дзень адчыненых дзвярэй.
Праграма мерапрыемства: 11:00 - 11:30: Канцэртная праграма, прывітальнае слова дырэктара каледжа, выступленні прадстаўнікоў арганізацый заказчыкаў кадраў і адказнага сакратара прыёмнай камісіі. 11:30 - 13:00: Экскурсія па каледжы з аглядам матэрыяльнатэхнічнай базы, наведванне музея каледжа і сустрэча з выкладчыкамі.
Каледж рады бачыць усіх ахвочых сярод будучых студэнтаў.