
Адкрываем свае дзверы для новых навучэнцаў!
Увага абітурыентам! Аршанскі каледж-філіял установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» адчыняе свае дзверы для новых навучэнцаў!
Якасная адукацыя. Гарантаванае працаўладкаванне. Упэўненая будучыня.
Мы ствараем умовы для прафесійнага росту і камфортнага навучання кожнага студэнта.
100% выпускнікоў атрымліваюць першае працоўнае месца на прадпрыемствах Беларускай чыгункі.
Камфортны інтэрнат прадастаўляецца ўсім іншагароднім навучэнцам на ўвесь перыяд навучання.
Вытворчае навучанне праходзіць у дэпо і на станцыях БЧ з выкарыстаннем сучаснага абсталявання.
Вопытныя выкладчыкі і сучасныя методыкі навучання забяспечваюць высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў.

Увага абітурыентам! Аршанскі каледж-філіял установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» адчыняе свае дзверы для новых навучэнцаў!

28 сакавіка ў нашым каледжы пройдзе Адзіны дзень адчыненых дзвярэй. Абітурыентаў і іх бацькоў чакаюць канцэртная праграма, экскурсія па навучальных аўдыторыях і сустрэча з выкладчыкамі.

У каледжы апублікавана віншаванне да Міжнароднага жаночага дня. Калектыў выказвае падзяку жанчынам за іх працу і таленты і жадае ім шчасця, моцнага здароўя, натхнення і гармоніі. Няхай святочны дзень прынясе радасныя моманты і ўсмешкі ў кожны дом

У нашым каледжы адбылася раённая акцыя "Лепшы падарунак - гэта ўвага!". Навучэнцы падрыхтавалі паштоўкі з пажаданнямі мілым дамам да "Міжнароднага жаночага дня". Віншуем жанчын з надыходзячым святам!

Мы рады падзяліцца выдатнай навіной! Каманда Аршанскага каледжафіліяла БелДУТа паспяхова выступіла на абласных фінальных спаборніцтвах па валейболе і заняла ганаровае 2 месца! Апублікавана 04.03.2026 11:31 Гэта вынік стараннай працы, каманднага духу і веры ў перамогу. Рабяты паказалі высокае майстэрства і дужаліся да апошняга мяча. Малайцы! Віншуем каманду з заслужанай перамогай і жадаем яшчэ больш яскравых перамог і новых вяршыняў! blogjquery.ru

У канцы лютага ў нашым каледжы адбыліся ўрачыстыя выпускныя вечарыны для студэнтаў завочнага і дзённага аддзяленняў. Выпускнікі атрымалі дыпломы аб прафесійнай адукацыі.
Год беларускай жанчыны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 1, якім 2026 год аб’яўлены Годам беларускай жанчыны.
Націсніце на дзень з кропкай — адкрыецца спіс.
Падзей пакуль няма.